Гарадзенскія махляры зараблялі ў Мінску на фальшывым візавым пасярэдніцтве

|

У сталіцы маладзён з Гродна адкрыў кампанію па рэгістрацыі візавых анкет у польскае пасольства: зняў офіс і размясціў у інтэрнэце рэкламу. Фірма мела даць скідку ўсім, хто прывядзе з сабой сяброў. У выніку штодзень у агенцтва прыходзілі па некалькі чалавек. Аднак іх анкеты на сайце пасольства так і не з’явіліся.