Віцебск вітае! Дызайнеры білбордаў з Гродна зноў вылучыліся смешнай памылкай (АБНОЎЛЕНА)

Дызайнеры гарадзенскіх білбордаў зноў вылучыліся непісьменнасцю. У цэнтры горада на сцяне адной са старых камяніц у двары вуліцы Савецкай з’явіўся велізарны плакат. На вялікім палотнішчы размешчаная выява… Віцебска.

Дзень Незалежнасці ў Гродне: фотарэпартаж Яна Лялевіча

, | Без катэгорыі

Свята 3 ліпеня ў Гродне сёлета адрознівалася ад леташняга хіба што толькі асобай старшыні аблвыканкама, праграма ж была традыцыйнай: мітынг, узнагароджванне “людзей года” Гарадзеншчыны, ускладанне кветак, парад ды выстава вайсковай тэхнікі – цвік праграмы для дзяцей.

У Гродне адкрылі новы фрагмент вуліцы Курчатава (фота)

Ён злучыў два існуючыя раней участкі. Адкрыццё прайшло ў межах святкавання Дня незалежнасці.

На месцы Фары Вітаўта адкрылі памятны знак, але не ўсе ім задаволены (фота з цырымоніі)

У другі дзень Фестывалю нацыянальных культур у скверы ля Савецкай плошчы, дзе да 1961 года стаяла Фара Вітаўта, адкрылі помнік. Яго асвяцілі архіепіскап Гарадзенскі і Ваўкавыскі Арцемій і біскуп Гарадзенскі Аляксандр Кашкевіч.

Фотарэпартаж: У Гродне адкрыўся Х Фестываль нацыянальных культур

Традыцыйным шэсцем нацыянальнасцей распачаўся юбілейны Х Фестываль нацыянальных культур.

Горад у здымках: 23 мая 2014

, | Без катэгорыі

Напярэдадні Х Фестывалю нацыянальных культур на вуліцу Савецкую вяртаюцца дрэвы, а ў скверы на месцы ўзарванай Фары Вітаўта рыхтуюцца паставіць памятны знак страчанаму храму. Працоўныя моманты сфатаграфаваў карэспандэнт “Твайго стылю”.

У гарадзенскім Новым замку адкрылася выстава пра вайну, але сярод экспанатаў няма зброі (шмат фота)

Выстава “Рэчы паміж жыццём і смерцю” Нацыянальнага Шведскага Музея Вайсковай Гісторыі і Арміі адкрылася ў Гродне 16 красавіка. На больш чым 60 стэндах можна пабачыць мноства дробных рэчаў, без якіх немагчыма ўявіць побыт жаўнера на войнах апошніх двух стагоддзяў.

На чыгуначны вакзал Гродна вярнулася шыльда паўстанцам 1863 года

, |

Драўляны памятны знак з вялікай датай “1863” быў дэмантаваны ў 2012 годзе ў сувязі з рэканструкцыяй вакзала. Цяпер шыльда вярнулася амаль што на мінулае месца.