Не працаваў святлафор і не саступіў дарогу. На кальцы каля філармоніі перавярнуўся бус

У нядзелю, 25 верасня, у 19.40 на кальцы каля абласной філармоніі ў Гродне з-за непрацоўнага святлафора, а таксама не ўважлівасці кіроўцы Volkswagen T4, адбылося ДТЗ, у якім быў пашкоджаны аўтамабіль Renault.

Упершыню гарадзенцы змогуць убачыць свет вачыма сабакі

Гарадзенскі фатограф Ян Хведчын прадставіў першы ў Беларусі фотапраект, у якім свет паказаны так, як яго бачыць сабака. Мэта праекта: прыцягнуць увагу да жывёл, якія знаходзяцца ў пункце часовага ўтрымання бездаглядных жывёл у Гродне.

Алімпійца Івана Ціхана сустрэлі ў Гродне з цыганамі і аркестрам

Малатабойца, прызёра Алімпійскіх гульняў у Рыа Івана Ціхана сустракалі ў Гродне ўвечары 26 жніўня. Пасля гучных перамог, ужо па добрай традыцыі на Фолюшы, дзе жыве Іван, суседзі збіраюцца і незвычайным чынам сустракаюць свайго любiмага спартсмена. У гэты раз яны запрасілі цыган і цэлы аркестр МНС.

Дэнамінацыя ідзе: у банкаматах у цэнтры Гродна ўжо няма грошай

Гарадзенцы перад дэнамінацыяй спяшаюцца зняць грошы, але сёння з самай раніцы яны сутыкнуліся з праблемай – у многіх банкаматах ужо не засталося грошай. 

У Гродне адкрываецца новая начная ўстанова з “шоў-праграмай з удзелам дзяўчат”

Ужо 1 ліпеня ў Гродне стане на адзін дыска-клуб больш. На вуліцы Студэнцкай, 2, на цокальным паверсе кафэ “Н2О”, дзе калісьці спрабавалі адрадзіць “Flint”, з’явіцца новая начная ўстанова “Prime”.

Мядзведзі астуджаюцца ў басейне, а такін у балоце. Як гарадзенскія жывёлы пераносяць спякоту

У Гродне ў выходныя не толькі людзі вымушаныя ратавацца ад знясільваючай спёкі, але і жыхары заапарка, якія часта маюць густую-густую поўсць. “Твой стыль” даведаўся, як у гарадзенскiм звярынцы жывёлы пераносяць спякоту.

Відэафакт: гарадзенскія руферы небяспечна прагуляліся па вантавым мосце

Каб разнастаіць сваё жыццё гарадзенцы часам вырашаюцца на адважныя і невытлумачальныя дзеянні. Два хлопцы, якіх называюць руферамі, вырашылі атрымаць новыя эмоцыі, апрабавалі ванты – сталёвыя тросы аднаго са старых мастоў у Гродне.

“Кронан і Вітаўт складаныя, а вось Губерт падыходзіць”. У Гродне прыдумалі імя маленькаму тыграню

Больш за 500 імёнаў прапанавалі гарадзенцы для маленькага тыграня, якое нарадзілася ў заапарку. Але ўсе яны апынуліся надта простымі, а вось прапанаванае на сайце заапарка імя акурат падыйшло. Жывёлу, якая неўзабаве пакіне заапарк, вырашылі назваць Губертам – у гонар Святога Губерта.

Гарадзенскія супрацоўнікі ДАІ сталі лепшымі ў краiне і выйгралі новае службовае аўто

На рэспубліканскіх спаборніцтвах сярод супрацоўнікаў ДАІ, якія праходзілі ў Гродне, мясцовыя інспектары сталі лепшымі сярод усіх удзельнікаў. Лепшыя вынікі інспектары паказалі ў міліцэйскім біятлоне, манеўраванні, стральбе з табельнай зброі ў руху і ў медыцынскай падрыхтоўцы.

Новы спосаб прафілактыкі злачыннасці ў Гродне: цяжкія падлеткі зацанілі тверк Олі Лета

У нядзелю, 12 чэрвеня, кампанія “Лама Голд” сумесна з УУС Гродзенскага аблвыканкама зладзіла ў парку Жылібера свята для цяжкіх дзяцей пад дэвізам “Жыві выдатна, жыві правільна”. Перад гасцямі выступіла школа танца Олі Лета, духавы аркестр і дыджэі радыёстанцый Гродна.