Студэнты ГрДУ правялі дэбаты пра тое, ці варта ўдзельнічаць у жыцці ВНУ

|

Энерджайзеры, трэнінг, дэбаты і гарачая дыскусія – так студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы весела і з карысцю правялі вечар серады 16 красавіка.

Пры падтрымцы “Клуба аматараў польскай мовы” студэнты для сваіх жа калег правялі дэбаты, падчас якіх пастараліся знайсці адказ на пытанне, неабыякавае для кожнага студэнта: ці варта студэнту ўдзельнічаць у жыцці ВНУ?