Гарадзенскі студэнт даследаваў знакі на сценах Каложы

Гарадзенец Алесь Перагудаў, што навучаецца на гістфаку ў Купалаўскім універсітэце, зрабіў унікальнае даследаванне па Каложскай царкве. Маладзён разам з сябрам перапісаў і сістэматызаваў знакі, знойдзеныя імі на плінфе будынка. Праца каштавала ім некалькі дзён вольнага часу, аднак, як аказалася, такога даследавання да іх ніхто не рабіў.

Гарадзенскае радыё НБК: успамінае Ніна Палуцкая

Гарадзенская журналістка Ніна Палуцкая ўзгадвае пра падзеі 20-гадовай даўніны, калі яна была рэдактаркай першага незалежнага радыё на Гарадзеншчыне – Радыё НБК. Яно праіснавала ў горадзе з 1993 па 1996 год, перадачы ішлі тры разы на тыдзень па радыёкропцы ў гадзіну перапынку.