На аднаго жыхара Гродна прыпадае 30 кг шкодных выкідаў

Чым дыхаюць жыхары беларускіх гарадоў? Не толькі чыстым паветрам, але і шкоднымі выкідамі з прамысловых прадпрыемстваў. І Гродна ў спісе “лідараў” сярод гарадоў, дзе трубы дымяць найбольш.