Новы старшыня Гродзенскага гарвыканкама Мечыслаў Гой — карыстальнік сацыяльных сетак

11 жніўня  Аляксандр Лукашэнка зрабіў шэраг кадравых прызначэнняў. У асноўным яны тычыліся кіраўнікоў вертыкалі ўлады ў раённых і абласных цэнтрах. Новым “мэрам” Гродна стаў Мечыслаў Браніслававіч Гой. Для беларускага чыноўніка ён надзвычай добра прадстаўлены ў сацыяльных сетках.