Коцікі, друганы і сямейныя беларусы. Вольга з Польшчы расказвае пра год у Гродне

Вольга Галецка з Польшчы цягам года была валанцёркай у гарадзенскай арганізацыі “Цэнтр “Трэці Сэктар”. У кастрычніку мінулага году яна прыехала у Гродна, як сама кажа “Жыць, а не проста мешкаць”. Сёння, амаль год пасля яе прыезду, мы выбраліся на шпацыр па яе любімых месцах у горадзе, паслухалі звязаныя з імі ўспаміны і даведаліся, чым яна жыла апошні год у Беларусі.