Маладая настаўніца з’ехала з Гродна ў вёску, каб знайсці Беларусь і сябе

Вікторыя некалькі гадоў таму скончыла філалагічны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы і прыехала працаваць у вёску Дварэц Дзятлаўскага раёна. Родам яна з Гродна, і лёгка магла застацца працаваць у сваім родным горадзе над Нёманам. Але маладая настаўніца выбрала глыбінку.