Вядомыя арганісты з васьмі краін дадуць серыю канцэртаў у Гродне

Арганісты з з Беларусі, Польшчы, Расіі, ЗША, Ізраіля, Германіі, Японіі ды Італіі дадуць серыю канцэртаў у Гродне з 20 верасня па 24 лістапада, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў адміністрацыі Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа.

Камеры відэаназірання да 1 верасня з’явіцца амаль у 50% школ Гродзенскай вобласці

Каля 150 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі (амаль 44 %) у вобласці ўжо абсталяваны сістэмамі відэаназірання. Найбольшая колькасць такіх школ у Гродне, Лідскім, Навагрудскім, Слонімскім і Ашмянскім раёнах. Дадаткова да 1 верасня плануецца абсталяваць камерамі яшчэ 24 школы, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік упраўлення адукацыі аблвыканкама Аляксандр Сангін.

На экскурсію па гістарычным Гродне можна будзе адправіцца на электрамабілі

Адкрыты Rolls-Royce на акумулятарных батарэях ужо з бліжэйшых выходных будзе курсіраваць па гістарычным цэнтры горада паміж плошчай Леніна і плошчай Савецкай. Арганізаваць такія паездкі прапанаваў прыватнай фірме атракцыёнаў гарвыканкам, паведамляе БелТА.

Помнік Давыду Гарадзенскаму ў Гродне аплаціць мецэнат

Помнік вырашылі ўсталяваць пасля хадайніцтва Гродзенскай епархіі БПЦ, аплаціць праект пагадзіўся мецэнат, піша БелТА. Зараз праходзіць галасаванне наконт месца, дзе варта паставіць помнік.

Кінематаграфічную гісторыю Гродна плануюць увекавечыць на адной з вуліц

У Гродне ўлады хочуць падтрымаць ідэю жыхароў горада па стварэнні месца, прысвечанага розным фільмам. “Гродзенскі рэгіён з’яўляецца папулярным месцам для здымкі кінастужак або эпізодаў. Рэжысёраў цікавіць гістарычны цэнтр Гродна, які захаваўся, маляўнічыя месцы, азёры і аб’екты архітэктурнай спадчыны ў раёнах вобласці. Гэтую папулярнасць мы хочам падкрэсліць, стварыўшы ў абласным цэнтры такі аб’ект для дэманстрацыі як турыстам, так і жыхарам вобласці, бо гэта цікавыя факты ў гісторыі іх малой радзімы”, – распавёў карэспандэнту БЕЛТА намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Віктар Лісковіч.

У Гродзенскай вобласці пачынаюць адключаць ацяпленне

У Гродзенскай вобласці пачынаюць адключаць ацяпленне, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на начальнік аддзела энергетыкі, транспарту і сувязі Гродзенскага аблвыканкама Наталлю Прылепскую. 4 красавіка ад сістэмы цеплазабеспячэння адключылі адміністрацыйныя, грамадскія, прамысловыя і іншыя аб’екты вобласці. Жылы фонд, бальніцы, паліклінікі, музеі, школы і дзіцячыя сады, гасцініцы, інтэрнаты і іншыя сацыяльныя ўстановы ад гэтага дня пераводзяцца ў рэжым прапальвання.

 

Рэканструкцыю трасы М6 Мінск-Гродна пачнуць у чэрвені 2016 года

Рэканструкцыю аўтадарогі Мінск-Гродна за сродкі Сусветнага банка пачнуць у чэрвені, паведаміў 25 сакавіка на прэс-канферэнцыі ў Дзятлаве старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў, перадае Белта.

Музей Аўгустоўскага канала адкрыюць 1 мая на шлюзе “Дамброўка”

Музей гісторыі Аўгустоўскага канала плануюць адкрыць 1 мая на беразе рукатворнага воднага шляху, паведамілі ў галоўным упраўленні ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама, піша Белта.

Больш за 60 млрд рублёў накіруюць на абнаўленне Воранава да абласных “Дажынак”

Больш за 60 млрд рублёў накіруюць на рамонт аб’ектаў і добраўпарадкаванне Воранава да абласных “Дажынак” 2016 года ў Гродзенскай вобласці, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванню Гродзенскага аблвыканкама.

Ветрапарк магутнасцю да 80 МВт узвядуць у Ашмянскім раёне

Ветраэнергетычны парк плануецца стварыць у раёне в. Лужышча Ашмянскага раёна.