Куды крочыць рэкламіст? Цікавосткі і навінкі Шостага фестывалю AD.NAK!

Стартаваў ужо шосты Фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! — адна з вельмі важных, і ўжо традыцыйных падзеяў у беларускай культурніцкай  і рэкламнай сферах. Сёлета канцэпцыя фэсту — “Годны шлях рэкламіста”. Што гэта мусіць значыць і якімі цікавосткамі будзе адметны сёлетні AD.NAK!, распавялі на прэс-канферэнцыі ягоныя арганізатары.