У Горадні рэстаўруюць распяцце, перад якім маліўся Каліноўскі

|

Драўляная скульптура паходзіць з касцёлу ў Бераставіцы, дзе перахоўвалі «Мужыцкую Праўду». Укрыжаванне, праўдападобна, было зробленае ў XVIII ст. і мае пераходныя рысы ад готыкі да барока. Зрэшты, ніхто з прафесійных мастацтвазнаўцам ім яшчэ не займаўся. У свой час яно ўпрыгожвала алтарную частку старога каталіцкага касцёлу ў Бераставіцы, пакуль той не прыйшоў у заняпад. Цяпер у мястэчку службы адбываюцца ў іншым, навейшым касцёле, піша belsat.eu.

У Гродне можа знікнуць квартал колішніх царскіх казармаў

|

Будынкі адсяляюць ды выстаўляюць на продаж, пры гэтым ніводзін з іх не з’яўляецца помнікам, піша belsat.eu.

Драма Дому Мураўёва: шыкоўны будынак у цэнтры Гродна разбураецца амаль 30 год

|

Гісторыя з Домам Мураўёва дагэтуль адна з самых трагічных па мерках старога Гродна. Велічны будынак у стылі мадэрн, з шыкоўнымі інтэр’ерамі, за савецкім часам перадалі абласной бібліятэцы. У канцы 1980-х бібліятэка пераехала, у доме пачаўся «рамонт», які перайшоў у перманентнае занядбанне і раскраданне з карупцыйнымі скандаламі ды крымінальнымі справамі, піша belsat.eu.

Краўцэвіч: Давыд Гарадзенскі выгадны і русафілам, і нацыяналістам, і гэбістам

|

Помнік ваенспецу па барацьбе з крыжакамі збіраюцца ўсталяваць у Горадні. Але як ён выглядаў? Пра ролю Давыда Гарадзенскага ў нашай гісторыі ды знешнасць “адмыслоўца па барацьбе з крыжакамі” belsat.eu пагутарыў з прафесарам Алесем Краўцэвічам.

Лагерную Біблію Ларысы Геніюш захоўвае жыхарка Зэльвы

|

У родным горадзе паэтку лічаць гераіняй усе, акрамя чыноўнікаў, піша belsat.eu.

 

На магіле Янкі і Ларысы Геніюшаў у Зэльве сёлета сабралася не так і шмат народу: з дзясятак чалавек са сцягамі, кветкамі ды знічкамі. Не дзіўна, бо асноўныя ўшанаванні, а менавіта першая навуковая канферэнцыя, прысвечаная паэтцы, адбудзецца ў Горадні непасрэдна ў дзень яе нараджэння – 9 жніўня.

Гарадзенская крэпасць: перажыла войны, а ці перажыве “стабільнасць”?

Фарты і доты, якія знаходзяцца пад аховай дзяржавы, разбіраюць на метал ды ператвараюць у сметніцы, піша belsat.eu.

Бетонны дождж. Ад гарадзенскага мосту адвальваюцца глыбы бетону

|

Кавалкі бетону, якія падаюць у Нёман, не бачныя, затое чутныя. Пра гэта карэспандэнту belsat.eu распавялі мясцовыя рыбакі.

“Лінія Сталіна-2” пад Горадняй: дзе праўда, а дзе бутафорыя?

|

Гарадзенскія ўлады ўжо аб’явілі пра пампезнае адкрыццё «Лініі Карбышава» каля Кургана славы на ўскрайку гораду на 9 траўня. Лінія акопаў ды ўмацаванняў з тэхнікай мае стаць элементам вялікага музейнага комплексу з некалькіх экспазіцыяў, які мае канчаткова з’явіцца ля кургану да 2020 году. У адрозненні ад «Лініі Сталіна» на «Лініі Карбышава» баі былі, але сапраўдныя ўмацаванні трэба шукаць зусім у іншым месцы, піша belsat.eu.

“Саджалі бульбу, а на падворку ішоў “срэбны” дождж”. Як беларуска-грузінская сям’я з Чарнобыльскай зоны дае рады на Гарадзеншчыне

|

Да мястэчка Гожа з Горадні ехаць менш як паўгадзіны. У шэраг блочныхдвухпавярховых дамкоў на вуліцы Брагінскай жывуць сем’і перасяленцаў з Чарнобыльскай зоны, піша belsat.eu.

Мурмельшпіль, шпоры і… грузілы для рыбалкі. ТОП-10 знаходак гарадзенскіх археолагаў за 2015 год

|

Традыцыйна, лета ў археолагаў – час раскопак і экспедыцыяў. Зіма – перыядапрацоўкі і асэнсавання знойдзенага. Цягам лета-восені 2015 ішлі археалагічныя працы на Старым Замку ў Гродне, які такім чынам рыхтаваўся да рэканструкцыі. Цяпер археолагі дзеляцца вынікамі даследаванняў ды знаходкамі, якія вяртаюць нас у часы Вітаўта і Баторыя, піша belsat.eu.