Беларуская мова і культура вяртаюцца ў Беластоцкі ўніверсітэт

З новага навучальнага году ў Беластоцкім універсітэце стартуе факультэт беларускай этнафілалогіі. „Раней у ВНУ закрылі факультэт беларускай філалогіі, таму рашэнне Сенату ўніверсітэта радуе”, – кажа прафесар Галіна Тварановіч, суаўтарка праграмы беларускай этнафілалогіі.