Genius Urbis – Дух Горада

Пабачыў свет новы нумар часопіса “ARCHE” пад назвай Genius Urbis – Дух Горада. Выданне багата ілюстравана, ёсць шмат рэдкіх старых паштовак з выявамі гарадоў і мястэчак Гарадзеншчыны і Горадні.

Ці змогуць інваліды карыстацца створанымі для іх умовамі?

|

Людзі, якія суправаджаюць інвалідаў, змогуць карыстацца прыгарадным транспартам бясплатна. Гэта вынікае з адмысловага ўказа прэзідэнта, падпісанага 1 сакавіка.

Тысячы прыгожых і танных кветак ў крамах горада

|

Каля 12 тысяч канфіскаваных жывых кветак перададзена ў гандлёвую сетку горада. Яны прадаюцца ў крамах зеленгасу, такіх як “Фіялка” на Горкага і “Арніка” на Тэльмана. Як паведамілі ТС ў “Фіялцы” канфіскаваныя ружы высокай якасці, і каб прадаваліся не як канфіскат, то каштавалі б нашмат болей.

Электраэнэргія з паветра будзе вырабляцца ля Наваградка

|

Пад Наваградкам будуць выкарыстоўваць энергію ветра для атрымання электрычнасці. Распрацаваны праект, які ўжо прайшоў усе патрэбныя экспертызы.

Снег знёс агароджы з даху “Азёрнага”

У адным з самых папулярных санаторыяў Гродзеншчыны “Азёрны” снег разбурыў агароджы на дахах. На шчасце, “сыход лавін” адбыўся ўначы, таму ніхто не пацярпеў.

На рынку абрынуўся павільён

Сёння на цэнтральным гарадскім рынку абрынуўся гандлёвы павільён. Некалькі чалавек атрымалі пашкоджанні, адна жанчына гаспіталізавана з цяжкімі траўмамі.

“ПаЦі” у Новым замку ў Дзень закаханых

Новы замак запрашае на канцэрт дуэта аўтарскіх спеваў і музыкі “ПаЦі”. Гэтым разам у гасцёўні замка будуць гучаць гітара і акардэон.

Што ўтойвае падворак

Цела саракагадовай жыхаркі вёскі Горна, Зельвенскага раёна, было знойдзена ў Зельве па вуліцы Пясочнай. На целе знойдзены сляды гвалтоўнайга пазбаўлення жыця. Забітая была закапана на прыватным падворку.

Шаленства ў студзені

Сярод усіх абласцей Гараденшчына займае трэцюю пазіцыю па колькасці выпадкаў шаленства сярод жывёлаў. За студзень тут зафіксавана 13 выпадкаў.

Гарадзенскія каўбасныя абалонкі паказваюць клас

Гарадзенскае СП ЗАТ “Біган” – адзіны вытворца шматслойнай сінтэтычнай абалонкі ў Беларусі – у 2010 годзе плануе павялічыць экспарт на 20%, як паведаміў дырэктар прадпрыемства Васіль Галавач.