Класная кіраўніца беларуса, які загінуў за Ісламскую дзяржаву: Добры хлопец, толькі сям’я праблемная

Пра забойства 33-гадовага гродзенца Дзяніса Васільева паведамілі курды на сайце Kurdish daily news, апублікаваўшы фатаграфіі яго дакументаў і банкаўскіх картак. Увагу прыцягнула напісанне імя і прозвішча лацінкай з беларускай мовы. Хоць самі дакументы аўстрыйскія. На адной з картак значыцца права на пражыванне і працу ў горадзе Брэгенц, на іншых дакументах бачная дата і месца нараджэння – 9 жніўня 1982, Беларусь, Гродна.