«Мы не пачуем «пісталетаў» жыўцом, мы спазніліся на Вудсток, але мы хацелі рабіць сваё»

Анарха-дысідэнт ды легенда гарадзенскай панк-сцэны Стас Пачобут распавядае пра беларускі рывок да свабоды – як гэта было ў 90-я.

Напрыканцы 1980-х, падчас палітычнага плюралізму ў савецкім грамадстве пачынаюцца змены. У моладзевую прастору прасочваюцца заходнія «буржуазныя» каштоўнасці. Вараная джынса і песні на ангельскай мове захопліваюць увагу маладога пакалення.