Сабралася і паляцела. Як гарадзенка ў 19 гадоў памяняла Беларусь на Швецыю і не пашкадавала пра гэта

Швецыя – краіна, знакамітая імкненнем да гендарнай роўнасці, сацыяльна арыентаванай эканомікай і вялікай колькасцю мігрантаў, якія сцякаюцца сюды з усяго свету. Пра тое, як уладкаваны побыт звычайнай шведскай сям’і, чаму хлопчыкам у дзіцячым садзе дазваляюць апранацца ў сукенкі і што ўяўляе сабой бясплатная моўная школа для мігрантаў, распавяла LADY.TUT.BY ураджэнка Гродна Аляксандра Маслава, якая жыве ў Стакгольме ўжо пяць гадоў.