У Гродне пачынаюцца сходы для бацькоў будучых першакласнікаў. У якіх школах можна вучыцца па-беларуску?

З  19 красавіка па канец траўня ў школах адбудуцца бацькоўскія сходы для будучых першакласнікаў. Большасць бацькоў ужо вызначыліся з мовай выкладання для свайго дзіцяці. Іншых мы запрашаем пісаць заявы ў беларускія класы!

Да 1 красавіка можна запісаць дзіця ў садок, дзе вучацца па-беларуску

Да 1 красавіка 2016 года бацькі могуць падаваць заявы ў аддзел адукацыі Ленінскага раёна Гродна для навучання дзетак у дзіцячым садку па-беларуску. Да канца жніўня у садках будуць cфармаваны групы на падставе пададзеных заяў. Колькасць беларусаў у гарадах, якія жадаюць вучыць сваіх дзетак у школах і дзіцячых садках на беларускай мове, з кожным годам павялічваецца. А ў Гродне садок з беларускамоўнай групай хутка чакае сур’ёзная мадэрнізацыя.