Святары, якія спявалі “Магутны Божа” каб выйграць кнігі, атрымалі іх яшчэ да заканчэння конкурса

|

У канцы лютага клірыкі Гарадзенскай епархіі прынялі удзел у конкурсе партала TUT.BY, каб атрымаць 30 кніг беларускіх аўтараў, якія яны паабяцалі перадаць парафіяльнай бібліятэцы. Пабачыўшы конкурснае відэа, Саюз беларускіх пісьменнікаў вырашыў падарыць літаратуру для бібліятэкі Пакроўскага сабора па-за межамі конкурса.