Зуброў з-пад Азёраў збіраюцца купіць расейцы і літоўцы

Перамовы на гэтую тэму прайшлі падчас міжнароднага семінара-дыскусіі, арганізаванага Міністэрствам навакольнага асяроддзя Літвы. Літоўцы запрасілі ў Вільню сваіх калег з Гродзенскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, каб абмеркаваць пытанні прыгранічнага супрацоўніцтва і абмяняцца вопытам у сферы канфіскацыі і перамяшчэння зуброў, піша grodnonews.by.

У Гродне неўзабаве адкрыецца першы ў Беларусі філіял Парку высокіх тэхналогій

Рэалізацыя буйнога праекта пачалася ў жніўні 2015 года. Трэст “Гроднагарбуд” пачаў рэканструкцыю будынкаў у цэнтры горада, дзе раней размяшчаўся пагранатрад. Некалькі гадоў будынка пуставалі, паступова прыходзілі ў непрыдатнасць. Інвестар – Парк высокіх тэхналогій – вырашыў вярнуць да жыцця гэтае месца, каб размясціць свой філіял, піша grodnonews.by.

Дзень горада будуць святкаваць у Гродне 17 верасня

Свята горада сёлета пройдзе пад сімвалічнай лічбай 888. Столькі гадоў прайшло з 1128 года, які афіцыйна лічыцца датай першага пісьмовага ўзгадвання Гродна, піша “Гродзенская праўда”.

У Гродне дэмантуюць старыя савецкія радыёвышкі-глушылкі

Аб’ект “5-16” пад грыфам “сакрэтна” праектаваўся на замову Міністэрства сувязі СССР у 1984 годзе. Дзве радыёвышкі вышынёй 124 метры і дзве па 60 метраў былі здадзены ў эксплуатацыю паблізу вёскі Панямунь пад Гродна 31 снежня 1986 года. Ні для каго не было таямніцай, што галоўнае іх прызначэнне – ствараць радыёперашкоды замежным радыёстанцыям. Праўда, выкарыстоўвалі вышкі як “глушылкі” ў Гродне нядоўга, іх пераарыентавалі на іншыя мэты: трансляцыю некалькіх праграм Усесаюзнага радыё, радыёстанцыі “Маяк”, усесаюзнага і рэспубліканскага вяшчанне на замежныя краіны, піша “Гродзенскае праўда”.