На Аўгустоўскім канале адкрылі новы музей

Традыцыйнае Свята трох народаў, якое штогод ладзіць у маі Гродзенскі райвыканкам, прайшло сёлета 22 мая. Па канале, як звычайна, прыехала шмат – каля 80 – байдарачнікаў з Польшчы. Выступалі народныя калектывы з навакольных дамоў культуры, а галоўным момантам стала адкрыццё новага музею Аўгустоўскага каналу.