Сем сантыментаў Сяргея Астраўца. Крытык Марына Весялуха піша пра новую кнігу гарадзенскага пісьменніка

У адным з тэкстаў са сваёй новай кнігі пісьменнік і журналіст Сяргей Астравец сцвярджае, што рэпарцёр не павінен мець сантыментаў, ён не мусіць суперажываць героям сваіх матэрыялаў, быць безуважным да людзей, чые гісторыі распавядае чытачам газет ці слухачам радыё. Але калі ўважліва прыгледзецца да кожнага з апавяданняў і эсэ, што склалі «Саргасава мора», можна заўважыць у іх агульныя рысы-сантыменты самога аўтара. Яны выяўляюцца як у стылі, сюжэтах, так і ў манеры напісання твораў. Я з лёгкасцю магу налічыць іх 7 — вельмі ж прыгожая лічба атрымліваецца, але чытач не абавязаны спыніцца на гэтым ліку і можа дапоўніць спіс уласнымі адкрыццямі.