Дзень памяці паўстанцаў ў Свіслачы

Традыцыйны штогадовы дзень памяці паўстанцаў адбыўся ў Свіслачы ў мінулыя выходныя. На радзіму Каліноўскага з’ехаліся ўдзячныя нашчадкі амаль з усяе Беларусі (больш за ўсё, вядома ж, было гарадзенцаў).