«Калі будзе хапаць часу – вывучу беларускую мову»

|

Ужо больш за тры месяцы новым Генеральным консулам Польшчы ў Гродна з’яўляецца Анджэй Хадкевіч. У многіх гарадзенцаў паўстала пытаннне: «Ці прыйдуць разам з новым консулам новыя парадкі?». Таму мы і вырашылі даведацца пра ўсё ў самога спадара консула.

«На некалькіх мовах – надта дорага»

Дошка, прысвечаная бітве пад Грунвальдам, была змешчана ў Пабернардынскім касцёле на мінулым тыдні. Вакол знаку ўжо разгарнулася невялікая дыскусія ў беларускім livejournal, бо надпіс на ёй толькі на адной мове – польскай.

Памятны знак у гродзенскім касцёле

|

Табліца, прысвечаная бітве пад Грунвальдам, была адкрыта ў гарадзенскім Бернардынскім касцёле 18 ліпеня.

Жыццё і гісторыя, адлюстраваныя ў марках

|

Цэнтрам беларускіх філатэлістаў лічыць Гародню Фрэдэрык Гушча – арганізатар выставы марак, якая ўчора адкрылася ў галерэі на вул.Тызенгаўза,4.

Гарадзенцы абіраюць еўрапейскі дыплом

Усё больш гарадзенцаў вырашае вучыцца за мяжой. І плата за навучанне амаль такая самая як у нас, і  еўрапейскі дыплом, які прызнаецца амаль ва ўсіх краінах свету.

Балет “Жызэль” упершыню ў Гродна

|

Прэм’ера адбудзецца 14 ліпеня. Крытыкі не аднойчы называлі балет “фантастычным”, таму і квіткоў у гродзенскай касе ўжо амаль не засталося.

Новая экскурсія па Новым свеце

|

Чарговая экскурсія па адной з частак гарадзенскага Новага свету адбудзецца 14 ліпеня. Гэтым разам арганізатары прапануюць прайсціся ад плошчы Тызенгаўза, былой плошчы Свабоды, па Грандзіцкай вуліцы да Дроўнага рынку, зазірнуць на вуліцу Крайнюю, даведацца пра выгляд гэтых мясцін у міжваенны час, а таксама пазнаёміцца з успамінамі былых жыхароў гэтай часткі Новага света.

Максім Гармаш: трэба дапамагаць моладзі зарабляць сабе на жыццё

У першы дзень ліпеня ў Гродна была зарэгістраваная прыватная асветніцкая ўстанова “Еўрапейская маладзёвая прадпрымальніцкая ініцыятыва”. З кіраўніком новапаўсталай арганізацыі сустрэлася карэспандэнтка “Твайго стылю”.

Жыццё ў кадры фотаапарата

| Без катэгорыі

Прыгожыя, непаўторныя, адзіныя ў сваім родзе. Такія, якіх мала. Фотаздымкі маскоўскага фотаклубу «Фокус», выстаўленыя на гэтым тыдні ў залі па вуліцы Ажэшкі, яны адразу кідаюцца ў вочы.

Як я эксклюзіўны «гарачы тур» шукала

Лета. Пара адпачынку, ну і, вядома, адпускоў. У апошнія гады многія гарадзенцы праводзяць іх за мяжой. Усе хочуць адпачыць як мага лепш і пры гэтым – нядорага. У пошуках эксклюзіўных і адначасова недарагіх «гарачых тураў» накіравалася і карэспандэнтка «Твайго стылю».