У Мастах затрыманы эксгібіцыяніст

У Мастах аператыўнікамі крымінальнага вышуку затрыманы эксгібіцыяніст — мясцовы жыхар 1980 года нараджэння. Ад ліпеня да лістапада гэтага года мужчына рэгулярна дэманстраваў свае «вартасці» паблізу парку па вуліцы Савецкай. 

З 3 снежня паліва падаражэла на 10%

3 снежня адбылося чарговае павышэнне рознічных цэн на нафтапрадукты.

Кошт літра бензіну Нармаль-80 павысіўся да 5.400 рублёў (ранейшая цана — 4.900 рублёў), бензіну АІ-92 — да 5.700 рублёў (5.150 рублёў), бензіну АІ-95 — да 6.100 рублёў (5.550 рублёў), дызельнага паліва — да 6.300 рублёў (5.750 рублёў).