У Гродне дзеці не пайшлі ў школу, бо не могуць там вучыцца па-беларуску

Гарадзенцы, пяцікласнік Даніла і шасцікласнік Мікіта Кузьмінічы, перасталі хадзіць на заняткі ў гімназію №10. Бацька Ігар Кузьмініч вымушаны быў такім спосабам прыцягнуць увагу да ігнаравання права яго дзяцей навучацца па-беларуску. Усе ранейшыя „лёгкія” спосабы паўплываць на выкананне сваіх канстытуцыйных правоў – вычарпаныя.

Гімназісты, якім адмаўлялі ў праве навучацца па-беларуску, змаглі вярнуцца ў школу

Гарадзенскія гімназісты Даніла і Мікіта вярнуліся за парты гімназіі №10. Намаганні бацькоў за права навучацца па-беларуску прывялі да станоўчага выніку.

Другая беларуская група для самых маленькіх набраная ў Гродне

У дзіцячым садку №45 у Гродне зацікаўленыя бацькі за рэкордна кароткі тэрмін зарганізаваліся ды набралі патрэбныя 12 дзетак для будучай групы ўзростам 2-3 гады. Цяпер у садку з новага навучальнага году будуць дзейнічаць ўжо дзве беларускія групы. Як паведамілі бацькі, існуе нават рэзерв з ахвотных аддаць сваіх дзетак у беларускую групу.

Гарадзенцы хочуць вярнуць тэлеканал “Польсат”

Актывісты з Гародні просяць вярнуць польскамоўны канал “Польсат” у кабельную сетку вяшчання. Канал знік у канцы лета мінулага года.

Музей “На Траецкай” адчыніў новыя залы для наведнікаў

Новыя залы для наведнікаў адчыніў музей гісторыі яўрэяў Гарадзеншчыны “На Траецкай”. Гарадзенцы актыўна дапамагаюць ва ўзнаўленні памяці пра трагічныя гады Другой сусветнай вайны.

У вёсцы Кадыш усталююць памятную шыльду паўстанцам 1863-га года

2-га жніўня а 15-ай гадзіне адбудзецца ўсталяванне памятнай шыльды паўстанцам 1863-га года. Пройдзе яно ля вёскі Кадыш Гарадзенскага раёна.

Літоўцы хочуць аднавіць чыгуначнае спалучэнне Гродна-Друскенікі

Мэрыя Друскенікаў прыняла рашэнне вярнуцца да старой веткі чыгункі і ўзнавіць спалучэнні з Гродна. Пра гэта паведаміў мэр горада Рычардас Малінаўскас на другім Літоўска-беларускім форуме па рэгіянальнай супрацы.

У Азёрах рыхтуюць інсцэнізацыю Калядаў

Інсцэнізацыю галоўнага зімовага свята рыхтуюць прадстаўнікі адной з гродзенскіх турыстычных фірмаў.

Першыя парушэнні выбарчага заканадаўства ў Гродне

Незалежныя назіральнікі ўжо выяўляюць першыя парушэнні выбарчага заканадаўства ў Гродне. Раман Юргель, адзін з актывістаў кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары», звяртае ўвагу, што ў асобных участках не вывешваюцца спісы колькасці тых, хто прагаласаваў цягам дня датэрміновага галасавання.

Запланаваны на сёння Фэст экскурсаводаў у Гродне перанесены на няпэўны час

Прычынай сталі папярэджанні праваахоўнікамі гідаў аб тым, што іх бясплатныя экскурсіі з’яўляюцца несанкцыянаванымі масавымі мерапрыемствамі.