Гарадзенцы пра сярэднюю зарплату: “Калі рабочы атрымлівае 4 мільёны, а начальнік у 10 разоў болей, то ў сярэднім нядрэнна выглядае…”

У Гродне не адразу сустрэнеш чалавека, які атрымлівае сярэдні статыстычны заробак. Паводле афіцыйных дадзеных, гэта 5 мільёнаў 858 тысяч рублёў. Шмат хто з гарадзенцаў наагул не верыць дзяржаўнай статыстыцы і кажа, што ўлады проста маніпулююць лічбамі.

Прафесар Астроўскі: Яшчэ летась мяне прымушалі напісаць заяву за інтэрвію незалежнаму сайту

Доктар медыцынскіх навук, прафесар Гарадзенскага медуніверсітэта Алесь Астроўскі пасля 34 гадоў працы быў звольнены, нягледзячы на тое, што да пенсіі яму застаецца два з паловай гады. Паводле афіцыйнага тлумачэння, ён не прайшоў конкурс на замяшчэнне пасады прафесара. Астроўскі быў адзіным выкладчыкам у Гарадзенскім медуніверсітэце, які дагэтуль чытаў лекцыі па-беларуску.

Гарадзенскі прадпрымальнік: “Лукашэнка хутка пацісне руку апошняму прадпрымальніку”

Многія прадпрымальнікі на гарадзенскіх рынках моцна ўстрывожаныя тым, што з 1 ліпеня нельга прадаваць тавар, завезены ў Беларусь пасля гэтай даты, без шэрагу дакументаў, якія раней не патрабаваліся.

Лідара гарадзенскай арганізацыі БНФ Вадзіма Саранчукова знялі з выбараў

Нягледзячы на тое, што выбарчая кампанія на Гарадзеншчыне практычна не адчуваецца, апазіцыйных прадстаўнікоў спачатку не рэгістравалі ў кандыдаты, а цяпер яшчэ і здымаюць з выбарчай кампаніі.

Часопіс «Архэ» прадаюць як канфіскат

У Гродне ў краме з канфіскаванымі таварамі з’явіліся забраныя падчас леташняй прэзэнтацыі часопіса «Архэ» кнігі, з-за якіх быў затрыманы рэдактар выдання Валер Булгакаў.

Кніга, за якую звальняюць з працы

Гарадзенскія гісторыкі лічаць, што кніга «Гродназнаўства», вакол якой узняўся скандал, ужо маральна састарэла, бо з’явіліся новыя навуковыя звесткі пра гісторыю Горадні, якія патрабуюць аналізу і павінны быць апублікаваныя ў новым выданні.

Пераслед аўтараў кнігі «Гродназнаўства» працягваецца

Выкладчыкаў гістфаку Гарадзенскага ўніверсітэта Святлану Марозаву і Вячаслава Шведа, якія ўдзельнічалі ў напісанні выдадзенай у Польшчы кнігі «Гродназнаўства» з серыі «Гарадзенская бібліятэка», сёння выклікалі да першага прарэктара Святланы Агіявец.

Аксана Пачобут: «Я рыхтую сябе да горшага»

Андрэя Пачобута ўчора ўвечары з ізалятара часовага ўтрымання перавялі ў гарадзенскую турму. Ягоная жонка Аксана сёння занесла яму перадачу, але з Андрэем не пабачылася. У панядзелак з ім павінен сустрэцца адвакат.