Тры бярозы, або Гісторыя аднаго вяртання

Мая бабуля Яня жыла ў Польшчы на самай мяжы з Нямеччынай. Нарадзілася яна ў Беларусі, але разам з сям’ёй з’ехала з нашай краіны, калі ёй споўнілася 18 гадоў.

Новы год у інтэрнаце: усе разам

| Без катэгорыі

Студэнты, а таксама тыя, хто калісьці імі быў, звязваюць жыццё ў студэнцкім інтэрнаце з маладосцю, весялосцю, лепшымі сябрамі і трошкі… з вучобай. Яшчэ ў інтэрнаце традыцыйна ўсё становіцца агульным: побыт, праблемы і, вядома, святы.

“OPEN” – гэта значыць адкрытае для кожнага

Сёння моладзь мае шмат магчымасцей, каб карысна і яскрава правесці вольны час: ёсць курсы і секцыі, дзе можна развіваць здольнасці, знаёміцца і сябраваць. Для маладых каталікоў такое месца – Акадэмічнае Душпастырства студэнтаў і старэйшай моладзі „OPEN”.

Пакліканне – дапамагаць людзям

На здзіўленне рэдка мы задумваемся над тым, якія людзі нас атачаюць. “Шаблон” – маўляў, не хапае часу, – толькі адгаворка. А якія яны – нашы суседзі? Ці бацькі нашых сяброў? Ці людзі, што нас вучаць? Як, напрыклад, Міхаіл Іванавіч Багуцкі, дацэнт кафедры інфекцыйных хвароб ГрДМУ, выкладчык, урач-інфекцыяніст.