У Гродне на дарогу выйшлі танцуючыя “зомбі”

| Без катэгорыі

Танцоры балета Яўгена Якуша ў “акрываўленым” грыме сумесна з Гродзенскай ДАІ і  АўтаГродна вырашылі незвычайным спосабам дагрукацца да свядомасці ўдзельнікаў вулічнага руху. “Жывыя” ахвяры аварый 22 кастрычніка зладзілі танцавальную акцыю на праспекце Касманаўтаў.

Танцуючыя статуі нарабілі шуму ў Новым замку

| Без катэгорыі

У Гродне акцёры шоў-балета Яўгена Якуша пераўвасобіліся ў антычных герояў. 10 кастрычніка танцавальны калектыў разам з праектам “Жывая гісторыя” зладзіў акцыю, якую прысвяціў свайму ідэалу – амерыканскай спявачцы, актрысе і танцорцы Беёнс.

Гродна на два дні стаў “сырным”

|

Упершыню жыхары Гродна прымалі ў сябе адкрыты Фестываль сыру, які прайшоў 20 і 21 верасня. У гарадскім парку восем вядомых беларускіх сыраробаў не толькі пачаставалі гасцей сваімі прадуктамі, але і аддалі свае сыры на суд “народных” дэгустатараў.

Лепшыя піратэхнікі Еўропы і СНД запалілі неба Ваўкавыска

| Без катэгорыі

Сёлетні Фэст феерверкаў, які прайшоў 21 верасня ў Ваўкавыску, супаў са святам ўраджаю “Дажыначны Сноп – 2013” і ўшанаваннем удзельнікаў жніва.

Гарадзенскія ўрачы кансультавалі людзей у “вулічнай” паліклініцы

| Без катэгорыі

Зусім нездаровае надвор’е не перашкодзіла людзям прыйсці 20 верасня на гарадскую акцыю “Мой здаровы горад”, якую праводзіў Гродзенскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

Пляцоўка моладзевага цэнтра на дзве гадзіны размясціла у сябе “вулічную паліклініку”.

Сонную гарадзенскую нядзелю разварушыў сталічны “Zabor”

|

У Гродне 8 верасня атмасферу на ўвесь дзень задала выстава конкурса “На Zaborе” ў межах акцыі “Адзін Zaborысты дзень”. Яна пачалася ў выставачнай зале па вул. Ажэшкі.

“Трэба пакупніка прывучаць да свайго вінаграда, а не да імпартнага”

|

У Гродне 5 верасня на выставу “Вінаград і актынідыя” з’ехаліся вінаградары з усёй Беларусі. Мясцовы клуб аматараў гэтай культуры сабраў у аграрным універсітэце садаводаў з Бабруйска, Гродна, Ліды, Мастоў і Ганцавічаў.

Дзеці “жывым калідорам” нагадалі гарадзенцам аб дзяцячай смяротнасці

|

У Гродне 3 верасня можна было ўбачыць “жывы” ланцужок дзяцей з вялікімі плакатамі ўздоўж вуліцы Горкага. У акцыі памяці дзяцей, якія загінулі ў транспартных здарэннях, прынялі ўдзел 64 гарадзенскія школьнікі, інспектары абласной ДАІ і святары.

Фэст паветраных змеяў на Юбілейным адкрыў верасень

| Без катэгорыі

У Гродне 1 верасня прайшоў традыцыйны масавы запуск паветраных змеяў. Ужо ў чацвёрты раз аб’яднанне “Геншыкен” арганізуе гэты фестываль.

Энтаказка пачалася ў Гудзевічах

| Без катэгорыі

У вёсцы Гудзевічы 17 жніўня распачаўся рэгіянальны этнафестываль абрадаў і рамёстваў “Вандроўка ў Энтаказку”. Свята адчынілі мясцовыя фальклорныя гурты і выставы рамеснікаў Гарадзеншчыны і Сувальшчыны.