Міжнародная выстава катоў прайшла ў Гродне

Штогадовая выстава традыцыйна размясцілася ў Палацы тэкстыльшчыкаў, дзе ў выходныя было цесна ад ахвотных паглядзець на самыя розныя пароды: ад 8-кілаграмовых, пушыстых мэйн-кунаў да безвалосых сфінксаў. У выставе паўдзельнічала больш за 100 катоў.