Сын камбатанцкага палка (да 50-ых угодкаў з дня нараджэння Зміцера Кісяля)

24 траўня мы маглі б адсвяткаваць юбілейны дзень нараджэння нашага сябра і аднадумца Зміцера Кісяля.

Аднак адно, што мы можам зрабіць – гэта пайсці на гарадзенскія могілкі, што на праспекце Касманаўтаў, каб запаліць на месцы ягонага пахавання знічы ды ўскласці кветкі.