Вясёлых Святаў!

|

Шаноўныя чытачы і аўтары “Твайго стылю”! Шчыра віншуем вас з Калядамі і Новым годам! Дзякуй за тое, што Вы былі сёлета з намі! Гэта дзякуючы вам мы развіваемся і сталеем, набываем новых сяброў!

Да сустрэчы ў Новым годзе! Заставайцеся ў “Стылі”!

А. Лукашэнка: АЭС будзе пабудаваная ў Астравецкім раёне

|

Рашэнне аб будаўніцтве беларускай атамнай электрастанцыі ў Астраўцы ў Гарадзенскай вобласці прынятае канчаткова, заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на прэс-канферэнцыі ў сераду ў Мінску.

У Гродне прайшоў парад Дзедаў Марозаў

|

Галоўны Дзед Мароз праехаў 30 снежня па цэнтры горада на брычцы.

Кампанію яму склалі шматлікія Снягуркі ды іншыя казачныя персанажы. Глядзіце фотарэпартаж у “Тваім стылі”!

Суд над Юрасём Казаком перанесены на 11 студзеня

|

Пракурор папрасіў суд аштрафаваць юнака, якога вінавацяць у абліванні помніка Леніна ў Наваградку зялёнай фарбай.

“Залаты леў” без рэгістрацыі

|

Гарадзенскі абласны суд пакінуў сёння ў моцы рашэнне Ўпраўлення юстыцыі аблвыканкама пра адмову ў рэгістрацыі слонімскага грамадскага аб’яднання “Залаты леў”.

Гарадзеншчына пад снегам: першыя ахвяры

|

За апошнія суткі ў вобласці выпала амаль месячная норма ападкаў. Кепскае надвор’е найперш адбілася на аўтамабілістах – толькі за ўчарашні дзень на дарогах вобласці было зафіксавана амаль 60 аварый. Не абыйшлося без трагедый.

Насельніцтва Гарадзеншчыны скарацілася на 5 тысяч чалавек

|

Па стане на 1 снежня бягучага года на тэрыторыі вобласці жылі 1 міліён 98 тыс. чалавек. Гэта на пяць тысыч менш, чым на такую ж дату 2008-га г.

У студзені пачнецца вакцынацыя ад свінога грыпу

|

Закупленай у Расіі вакцыны “Інфлювір” хопіць для вакцынацыі 500 тыс. чалавек. Кошт двухразовай вакцыны для аднаго чалавека абыйдзецца бюджэту прыкладна ў 6 даляраў.

Грамадскае абмеркаванне лёсу гістарычнага будынку ў Гродне скончылася безвынікова

|

Арганізатары грамадскага абмеркавання, якое адбылося сёння ў Гродне, так і не вырашылі, што ж рабіць з гістарычным будынкам па вул. Сацыялістычнай, 44.

Навагодняя ноч будзе марознай

|

Сіноптыкі абяцаюць ад 3 да 10 градусаў марозу. Ужо заўтра павінен паваліць моцны снег ды пачне халадаць. Тэмпература будзе зніжацца і пасля Новага года. Трэцяга студзеня ў краіне чакаецца ад 13 да 20 градусаў марозу.