Запрашаем на Hrodna Media Weekend 24-25 верасня

|

Двухдзённы форум збярэ ў Гродне каля 40 выдаўцоў, рэдактараў, журналістаў, блогераў, прадстаўнікоў грамадскіх ініцыятыў, якія маюць уласныя медыйныя праекты, з розных куткоў Беларусі.

Кандыдат у парламент расказаў гарадзенцам пра малы памежны рух

|

Каля Маладзёвага цэнтра “Гродна” ў апошні дзень лета прайшоў вялікі пікет кандыдата ў дэпутаты Вадзіма Саранчукова, прысвечаны ўвядзенню малога памежнага руху з Літвой і Польшчай.

Самы смачны сыр краіны выберуць на народнай дэгустацыі ў Гродне

Гродна 16 і 17 верасня ў чацвёрты раз прыме сырны фестываль. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведаміла генеральны дырэктар ААТ “Малочны Мір” Марына Анікеева.

У Беластоку пара палякаў абрабавала беларуса-сабутэльніка. Затрымлівалі злодзеяў з дапамогай пажарных

|

У суботу, 27 жніўня, грамадзянін Беларусі выпіваў алкагольныя напоі разам з мясцовымі жыхарамі, мужчынам і жанчынай, каля адной з крамаў на Алеі Пілсудскага ў Беластоку. У пэўны момант ён выцягнуў мабільны, каб паглядзець час. Тады жанчына ўдарыла яго ў твар, забрал тэлефон і разам з польскім сябрам пачалі збіваць ахвяру. Абрабаваўшы 33-гадовага беларуса, зламыснікі ўцяклі, паведамілі ў прэс-службе паліцыі Беластока.

Гарадзенцам прапануюць асвоіць пляжны футбол на гарадскім турніры

|

Пляцоўка для пляжнага футбола ў Каложскім парку з’явілася ў чэрвені 2016 года. На ёй акрамя трэніровак ужо можна праводзіць і гульні. Менавіта там у верасні мясцовая федэрацыя футболу плануе правесці гарадскі турнір, на якi зможа заявiцца любая каманда.

Рэклама замаскаваная пад кіно: як гарадзенскі фільм “Прататып” рыхтавалі быць рэкламай “Фроста”

|

Экшн-студыя “Амбер Фільм” распавяла marketing.by пра “Прататып” – 8-хвілінны фантастычны фільме пра вучонага, які коштам жыцця ратаваў сваё вынаходніцтва. Гэта не проста кароткаметражны фільм: гэта анлайн-рэклама для кампаніі-вытворцы мінеральнай і пітной вады “Фрост”, а ў прыватнасці – новай пітной лінейкі “Фрост Classic”.

Тэлемедыйнае валанцёрства: гарадзенцаў запрашаюць на год жыць і працаваць у Нямеччыне

|

Веццін-ТБ шукае валанцёраў, якія будуць дапамагаць рабіць дакументальныя фільмы і відэа-ролікі для навінаў на мясцовым тэлебачанні.

Падтрымаць і патрымацца: кінолагі з сабакам завіталі ў летнік да асаблівых дзяцей

|

Кінолагі з атрада надзвычайнага рэагавання завіталі ў летнік “Зорька” 27 жніўня ў Міжнародны дзень Чырвонага Крыжа. Цягам года яны са сваімі чатырохлапымі гадаванцамі працавалі ў праекце “Кіналогія, што ацаляе” – праводзілі заняткі ў Цэнтры дзённага знаходжання Чырвонага Крыжа і наведвалі дзяцей з інваліднасцю дома.

Школьнікі са Слоніма перамаглі на чэмпіянаце света па шашках

|

Моладзевы чэмпіянат свету па шашках, што праходзіў у Балгарыі, у мястэчку Кранева, прынёс медалі адразу двум юным удзельнікам са Слоніма, паведаміла “Газета Слонімская” 29 жніўня.

Першая электронная прапускная сістэма ў гарадзенскай школе запрацуе ў канцы верасня

|

Грошы пералічаныя, камп’ютарнае забеспячэнне ўжо наладжана, засталося ўнесці ў базу школьнікаў і запусціць сістэму. Сярэдняя школа №18 ўжо ў канцы верасня будзе працаваць па новай прапускной сістэме. Навучальная ўстанова стане першай у горадзе, дзе вучні будуць праходзіць на вучобу па спецыяльна вырабленых электронных картках.