У Гродне рэцыдывіст сярод службы скраў грошы з касцёла

|

У часе велікоднага богаслужэння пераапрануты святаром чалавек скраў ахвяраванні.


Падазраваны прыхапіў 8 мільёнаў беларускіх рублёў, каля 6 тысяч даляраў, больш за тысячу злотых у касцёле на Дзевятоўцы.

 

Высветлілася, што гарадзенец-рэцыдывіст ужо 6 разоў адбываў пакаранне за аналагічныя крадзяжы з храмаў.

У свой час ад яго пацярпелі касцёл у Гожы і фарны касцёл у Гродне.

Апошні раз злачынец вызваліўся з месца адбывання пакарання толькі 20 сакавіка

 

Паводле відавочцаў, злодзей у святарскай вопратцы прайшоў на літургію і не выклікаў падазрэнняў у аховы. Прайшоўшы праз касцёл ён праз унутраныя дзверы зайшоў у пакой, дзе захоўваліся грошы.

Іх знікненне заўважылі на наступны дзень.

 

Міліцыя вывучыла асабістыя справы ўсіх злачынцаў, якія “працавалі” ў культавых будынках, і аднаго з іх пазналі сведкі.

Падазраванага затрымалі на чыгуначным вакзале ў Мінску. Разам з сужыцёлькай ён набыў квіток на цягнік “Гродна-Масква”.

 

 

Распачатая крымінальная справа.