Аб’яўлены дадатковы набор удзельнікаў у Школу экалагічнага актывіста

|

Школа дае практычныя навыкі, магчымасць прайсці стажыроўку ў грамадскіх арганізацыях Беларусі, а таксама паспрабаваць сябе ва ўласных эка-праектах.

 

Школа экалагічнага актывіста складаецца з двух узроўняў.

 

Галоўныя пытанні першага ўзроўню: глабальны крызіс і ўстойлівае развіццё, экалагічны стыль жыцця, Орхуская канвенцыя і экалагічнае права, устойлівае развіццё на мясцовым узроўні, асноўныя інструменты экалагічнага актывіста.

 

На другім узроўні можна будзе атрымаць навыкі для самастойнага даследвання і працы ў экалагічнай сферы.

 

Тых, хто не змог трапіць на адкрыццё школы ў апошнія выходныя красавіка, арганізатары запрашаюць на 4-5 і 25-26 траўня

 

Другі ўзровень пройдзе з 8 да 13 ліпеня.

 

Каб прыняць удзел у першым узроўні, запоўніце АНКЕТУ і дашліце на адрас school.meister2010@gmail.com.

 

Даведка:

+375 29 69 515 48 Вольга Каскевіч

 

Сайт школы: http://green-up.by/

Група УКантакце: http://vk.com/ecoactivist

Группа ў Facebook: http://www.facebook.com/428314893929974