З дапамогай Божай і спонсараў

|

Не менш, чым $1,5 млн. патрабуецца на аднаўленне падмурка і сценаў францысканскага кляштара ў Гальшанах. Будынак XVII стагоддзя знаходзіцца ў аварыйным стане. Нядаўна па гэтай прычыне з яго выехаў філіял Нацыянальнага музея мастацтваў, які размяшчаўся тут з 1983 года.


Адбылося паседжанне камісіі з удзелам прадстаўнікоў Гарадзенскай епархіі РКЦ, бацькоў-францысканцаў, Міністэрства культуры і Нацыянальнага музея мастацтваў. Падпісаны дакумент аб дармовай перадачы манастыра Гарадзенскай епархіі.

Спецыяльная камісія прыступіла да ацэнкі стану будынка і складанню папярэдняга каштарысу рамонтна-аднаўленчых прац. Толькі падмуркі і сцены патрабуюць не менш $1,5 млн. Манахі і прадстаўнікі курыі Гарадзенскай епархіі лічаць, што кляштар можна аднавіць «з дапамогай Божай і спонсараў».

Рэканструкцыя можа надаць штуршок да абнаўлення і развіцця Гальшан, прыцягне турыстаў у гэты ўнікальны куток Беларусі.

Па інф. БелТА

Фота http://b4w.narod.ru