Канцэрт арганнай музыкі ладзіцца ў Фарным касцёле

Сваё майстэрства ў выкананні музычных твораў прадэманструюць лаўрэаты міжнародных конкурсаў Аляксандр Хумала (барытон), Віталь Дарашук (сапрана саксафон), Вольга Падгайская (арган).

 

У праграме канцэрта – музыка кампазітараў XVII-XX стагоддзяў і сучаснасці. Пачатак канцэрта ў 20.00 (пасля імшы). Уваход бясплатны. Пасля канцэрта будуць збіраць ахвяру на рэстаўрацыю найстарэйшага алтара Фарнага касцёла – алтара св. Міхала Арханёла, увосень плануецца заканчэнне рэстаўрацыі.

 

Паводле grodnensis.by