СВЕТЛАЯ ПАЛАСА “БЕЛКАРДА”

Гродзенскі “Белкард” будзе пастаўляць камплектуючыя 9 заводам расійскага холдзінгу “Группа ГАЗ” .


Пра гэта паведаміў карэспандэнту БЕЛТА дырэктар прадпрыемства Віктар Краўчанка. Пагадненне аб стратэгічным партнерстве паміж прадпрыемствамі падпісана на тры гады. Яно дазволіць гродзенскаму прадпрыемству стаць асноўным пастаўшчыком камплектуючых для дзевяці заводаў холдынгу – чатырх аўтобусных заводаў, аўтамабільнага “Урал”, машынабудаўнічага і іншых. Мяркуецца, што гродзенскія камплектуючыя закрыюць на 100% патрэбы аўтазаводаў холдынгу “Группа ГАЗ”. На дадзены момант ва ўмовах сусветнага фінансавага крызісу “Белкард” пастаўляе дэталі расійскім прадпрыемствам з вялікімі адтэрміноўкамі плацяжу.

Сашка Верацейчык