Жанчына не змагла адпачыць у “Радоне”, бо мае … беларускі пашпарт

|

Турфірма “ЦэнтрКурорт” прапаноўвала пуцёўкі  ў “Радон” тэрмінам на 14 дзён з 23 верасня, у той час як у самім санаторыі пуцёвак на гэты тэрмін ужо не было.

Аднак турфірма адмовілася прадаць грамадзянцы Беларусі пуцёўку са словамі: “Мы прадаем пуцёўкі толькі расіянам!”.


Журналісты патэлефанавалі ў “ЦэнтрКурорт” пад выглядам турыстаў з суседняй краіны, і сапраўды ім прапанавалі адпачынак у санаторыі ў Гродзенскай вобласці.

14-дзённы адпачынак з харчаваннем і стандартным наборам працэдур на двух чалавек абыйшоўся б расіянам у 48 тысяч расійскіх рублёў альбо 12 мільёнаў 960 тысяч беларускіх.

На сайте ААТ «Белагроздравница» (уласніка “Радона”) кошты іншыя: двухмясцовы номер у «Радоне» каштуе ў сярэднім 700 тысяч у суткі альбо 9 мільёнаў 800 тысяч за тыя ж 14 дзён.

 

У «Белагроздравнице» пацьвердзілі, што частку пуцёвак рэалізуюць праз турфірмы. У дамове пры гэтым прапісваецца памер нацэнкі на гэтыя пуцёўкі.

Для беларускіх пакупнікоў нацэнка мінімальная, а для замежных грамадзян нашмат большая.

Гэтым і тлумачыцца нежаданне турфірм рэалізоўваць пуцёўкі беларусам.

Пуцёўкі да апошняга трымаюць для расіян і толькі за некалькі дзён да заезду прадаюць усім ахвотным, у тым ліку беларусам, з мінімальнай надбаўкай.

 

Начальнік аддзела маркетынга «Белагроздравницы» паведаміў, што па такой схеме рэалізуецца толькі 5% ад агульнай колькасці пуцёвак у санаторыі, а беларусам параіў клапаціцца пра адпачынак загадзя: пуцёўку можна набыць за паўгады да заезду.