Байк Фэст у Лідзе. Для дзяўчат танней

|

Сёмы Лідскі Байк Фэст мотаклуб Devoid of rights MCC ладзіць 30-31 жніўня ў нязменным месцы: на базе аздараўленчага летніка “Бярозка” у 15-ці км ад Ліды.


30 жніўня выступяць:

гр. «UncleBands» (Мінск)

гр.«Amberrain» (Ліда)

гр. «Понедельник» (Ліда)

гр. «NizKiz» (Магілёў) 

гр. «Дай Дарогу» (Брэст)

гр. «ТТ34» (Гомель)

гр. «Tweed» (Ліда)

 

31 жніўня:

гр. «The consperators» (Мінск)

гр. «Йо–Йо» (Мінск)

гр. «Mirium» (Кіеў) 

гр. «By-effect» (Мінск) 

гр. «Ария» (Масква)

гр. «Бабанцуйка» (Мінск)

 

Акрамя таго, удзельнікаў фэсту чакаюць салют, фаер-шоў, парад па горадзе, мотаконкурсы з каштоўнымі прызамі, кальянная і мноства кропак грамадскага харчавання з блінамі і лідскім півам.

 

Квіток на ўсю праграму каштуе 180 тысяч для мужчын, 140 – для дзяўчат.

Толькі на 30 жніўня – 100 і 80 тысяч адпаведна, толькі на 31 жніўня – 120 і 100 тысяч.

Дзецям да 12 гадоў і дзяўчатам за рулём матацыкла катэгорыі “А” уваход бясплатны.

 

Аўтамабілі на тэрыторыю фэсту дапускацца не будуць, паркоўка матацыклаў – толькі на стаянцы з аховай.

Арганізатары папярэджваюць, што даўдзелу ў парадзе дапускаюцца толькі тыя, хто пройдзе алкатэст, а парушальнікаў парадку будуць выводзіць за межы злёту без тлумачэнняў.

 

Паводле http://bizlida.by