У Гродне распачынаецца сезон восеньскіх кірмашоў

|

У вялікую гандлёвую пляцоўку традыцыйна ператворыцца Савецкая плошча.


Сёлета гарадзенцы змогуць назапасіць на зіму садавіну і гародніну на кірмашах 12, 13 і 19 кастрычніка.

На кірмашах “Дары восені” і “Залатая восень” сваю прадукцыю прадставяць больш за 40 сельскіх гаспадарак Гродзенскага раёна, арганізацый гандлю і грамадскага харчавання.

Чакаецца распродаж гародніны, садавіны, мёду, мяса птушкі, саджанцаў і сельскагаспадарчага інвентара.

 

Арганізатар кірмашоў – Гродзенскі гарвыканкам.

 

Паводле http://grodno.gov.by