У Беларусі даражэе хлеб

|

З 5 кастрычніка на 10% павялічваюцца максімальныя адпускныя кошты хлеба і булачных вырабаў ніжняй цэнавой групы.


Гэта прадугледжана пастановай Мінэканомікі №70 ад 26 верасня 2013 года, якое сёння апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Паводле прапановы Мінсельгасхарчу, прадугледжаная магчымасць павышэння гранічных адпускных коштаў на хлеб іржаны і пшанічна-іржаны, булачныя вырабы з пшанічнай мукі з утрыманнем паводле рэцэптуры цукру і жыроў у суме не больш за 14%.

Гэта вырабы, што выпякаюцца паводле простай рэцэптуры без дадатковай сыравіны і адносяцца да ніжняй цэнавой групы.

 

Хлебабулачныя вырабы гэтай групы, так званая сацыяльная прадукцыя, апошні раз даражалі 29 жніўня.

Таксама ў сярэднім на 10%.

 

Паводле http://www.belta.by

Здымак http://m1.bfm.ru