Сумніўныя інвестары хацелі падзяліць найстарэйшы завод у Ашмянах

|

Спачатку кіраўнік прыватнай аўстрыйскай фірмы і ягоны партнёр з Расіі прапанавалі ўкласці па 2,9 мільёна еўра кожны ў развіццё філіяла Дражджавога камбіната (Мінск) – Ашмянскага дражджавога завода.

На месцы найстарэйшага прадпрыемства горада, якое працуе з 1878 года, павінна было з’явіцца сумеснае з камбінатам закрытае акцыянернае таварыства “Біякомплекс “Ашмянскі”.

 

Дражджавы камбінат таксама быў адным з сузаснавальнікаў новага прадпрыемства і фактычна перадаваў біякомплексу завод у Ашмянах коштам 1 мільён 113 тысяч еўра.

Знешне здзелка выглядала легальнай, аднак аператыўнікі аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі высветлілі, што замежныя інвестары на самой справе не спяшаліся перадаваць грошы.

Яны юрыдычна паабяцалі ўкласці фінансавыя сродкі ў прадпрыемства, але ў рэальнасці мелі ў запасе 2 гады.

Пасьля, насуперак правілам, інвестары ўвогуле грашовы ўнёсак змянілі на маёмасны, пракантраляваць які нашмат больш складана.

 

Знайшліся і іншыя парушэнні. Так, беларускаму боку ў новым прадпрыемстве меркавалася вылучыць толькі 18% акцый і такім чынам не даць магчымасці ўдзельнічаць у працэсі прыняця рашэнняў.

 

У выніку сумніўным інвестарам у стварэнні “Біякомплекса “Ашмянскі” адмоўлена.

Ашмянскі дражджавы завод, рэнтабельнасць якога перавышае 80%, пакінулі ў складзе Дражджавога камбінату.

 

Паводле http://www.belta.by