Чорная дзюра на Фартах

|

Гарадзенскія дарожнікі працягваюць рамантаваць дарогу на скрыжаванні вуліц БЛК, Болдзіна і Дамброўскага. У апошні дзень чэрвеня на Фартах з’явілася сапраўдная “чорная дзюра”!


Моцныя дажджы так размылі пясок пад дарогай, што пасярэдзіне яе ўтварылася яма глыбінёй і ў дыяметры каля метра.

Дарога ў бок кальца на Фартах ад павароту на вул. Урублеўскага была закрытая для руху транспарта.

alt=”рамонт” >

Учора і сёння рух па дарозе адчынены, але рамонтныя працы яшчэ працягваюцца.

Фота: green-azya.livejournal.com і http://sergeysafarov.livejournal.com