Сяргей Сахарэвiч – новы старшыня футбольнага клуба “Нёман”

|

Сяргей Сахарэвiч у свой час гуляў за гарадзенскую каманду, а таксама судзіў матчы Вышэйшай Лігі чэмпіянату Рэспублікі Беларусь. Самае высокае дасягненне Сахарэвiча гэта фінал Кубка Беларусі 2011 года.

 

“Асноўную масу гульцоў я ведаю. Хтосьці ведае мяне, у тым ліку і па працы на гэтым стадыёне. Думаю, што ніякіх негатыўных момантаў ні з кім раней не адбывалася. У нашай агульнай справе не ўсё будзе залежаць толькі ад адміністрацыі клуба. Шмат у чым усё будзе залежаць ад гульцоў: будуць станоўчыя вынікі, будзе і наведвальнасць матчаў. Бо мы гуляем для нашага гледача. Са свайго боку, запэўніваю, што прыкладу ўсе сілы для таго, каб клуб і гульцы не думалі ні пра фінансавыя, ні пра жыццёвыя пытанні.

 

Хачу пажадаць гульцам падысці да сезону ў аптымальнай форме і каб не было траўм. Трэнерскаму штабу – зрабіць усё, каб гэтай формы яны дасягнулі. Гэты сезон шмат у чым вызначальны для нашага клуба: ёсць усе перадумовы выйсці ў еўракубкі. Мы ўсе разам будзем шмат працаваць над гэтым і ўсе разам будзем дамагацца поспеху”, – сказаў Сахарэвіч сайту kick-off.by.

P.S. У інтэрнэце адразу пачалі жартаваць з новага старшыні. Тытульны фундатар “Нёмана” – Скідзельскі цукровы (САХАРный) завод, а новы старшыня клуба – САХАРэвiч.

 

Здымкі kick-off.by