Пачаўся прыём заявак на ўдзел у ІІ Агульнабеларускім ФотаБатле

|

Да ўдзелу мы запрашаем каманды непрафесійных фатографаў, гатовыя паспаборнічаць ва ўменнях і крэатыўнасці з іншымі прэтэндэнтамі на перамогу з усіх куткоў Беларусі.

 

Правілы турніра вельмі простыя: каманды з усёй краіны ў адзін дзень (26 красавіка) адначасова выконваюць серыі здымкаў, тэмы якіх атрымліваюць праз інтэрнэт у гадзіну старта турніра. На выкананне задання каманды будуць мець восем гадзін.

 

Вызначаць пераможцаў вядомыя беларускія фатографы. Удзельнікі каманды-пераможцы будуць запрошаныя на ІV Фестываль моладзевай журналістыкі “Твой стыль” (16-18 мая 2014, Гродна), дзе атрымаюць каштоўныя ўзнагароды і падарункі ад арганізатараў і партнёраў Фестывалю.

 

Каб прыняць удзел у ФотаБатле, трэба сабраць сваю каманду з 3-5 чалавек, даць ёй назву, абраць капітана і запоўніць анкету да 6 красавіка.

 

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па адрасе festyval2014@gmail.com, а таксама па тэл. +375298691570 (Іна).