Гарадзенцы Pet Nihil выпусцілі першы афіцыйны кліп

|

Раней аматары творчасці “Pet Nihil” знялі некалькі відэа на песні гурта, але ўласнага відэа ў музыкаў не было. Як кажа вакаліст Юры Лакціёнаў, кліп знялі спантанна: у час запісу гукарэжысёр Кшыштаф Ленард проста прынес камеру і здымаў, як хлопцы граюць.

 

УВАГА! Нецэзурная лексіка ў кліпе!

 

Нагадаем, што гурт Pet Nihil не змог прэзентаваць сваю апошнюю кружэлку ў Гродне – канцэрт быў забаронены, бо гарадзенскія ідэолагі пабачылі ў творчасці гурта экстрэмізм.