“Цэнтр “Трэці сектар” стаў сябрам European Youth Press

Чарговая Генеральная Асамблея гэтай асацыяцыі адбылася 4-5 ліпеня ў Вене.

Сярод іншых пытанняў больш як 2/3 галасоў удзельнікаў Асамблеі было прынята рашэнне аб наданні ГА “Цэнтр “Трэці сектар” з Гродна статусу сапраўднага члена асацыяцыі.

Дагэтуль на працягу года арганізацыя з Гродна мела статус сябра-назіральніка.

Асацыяцыя European Youth Press (Еўрапейская моладзевая прэса) аб’ядноўвае арганізацыі, якія працуюць у галіне моладзевай журналістыкі.

Агульная колькасць маладых журналістаў, задзейнічаных у працы EYP, складае больш за 48 000 чалавек, якія прадстаўляюць большасць краін Еўропы.

Грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар” працуе з маладымі журналістамі ад моманту свайго заснавання ў 1997 г.

Найбольш вядомым праектам арганізацыі ў гэтым кірунку з’яўляецца “Школа маладога журналіста”, якую паспяхова скончылі ўжо больш за 200 юнакоў і дзяўчат з Гродна і іншых гарадоў краіны.

На здымку: маладыя гарадзенцы вучацца асновам журналістыкі.

Фота з архіву “Твайго стылю”