Наколькі мы шчаслівыя

Беларусь на 104-м месцы ў рэйтынгу шчаслівых краін свету са 143-x.


Аўтары даследвання улічвалі такія фактары, як сярэдняя працягласць жыцця, экалагічная сітуацыя ў краіне і задаволенасць умовамі пражывання. Усё гэта складалася ў 100 балаў рэйтынгу. Коста Рыка атрымала першае месца і 76.1 пунктаў з 100. Найменш шчаслівымі былі прызнаныя краіны Афрыкі- Зімбабве на апошнім месцы са сваімі 16.6 баламі. Жыхары багатых развітых дзяржаў, знаходзяцца недзе пасярэдзіне. Найлепшы вынік там паказвае Галяндыя – 43 месца. У сваю чаргу Злучаныя Штаты толькі 114.

Як казаў Оскар Уайлд:”Мапа свету, на якой не пазначана Утопія, ня мае сэнсу”. Даследчыкі ж адзначаюць, што ніводная з краін не паказала добры вынік у кожным з трох аспектаў. Сярэдняя працягласць жыцця вышэй за ўсё ў Японіі – 82 гады. Найбольш задаволеныя сваім бытам жыхары Коста Рыкі – 8.5 балаў з 10. Найлепшая экалагічная сітуацыя назіраецца ў Люксембургу.

Шчаслівая планета? Статыстыка, нажаль, кажа адваротнае. Сярэдні адсотак задаволеных жыццём людзей на планеце складае 6.1.

Беларусы жывуць у сярэднім 69 год і 58 адсоткаў з нас ня маюць прэтэнзій да ўмоваў пражывання. З суседзяў мы абагналі толькі Расію – 108 месца. Радуе, што да Зімбабве нам 39 пазыцый, але і Коста Рыка да нас за 103 месцы.

Больш  інфармацыі глядзі тут.

Фота Happy Planet