Выйшла новая кніга Аляксандра Краўцэвіча “Краіна пагранічча”

|

Паводле аўтара:

 

Край, які сёння называецца Беларусь, спрадвеку быў і застаецца краінай мяжы. Беларускае памежжа — з’ява шматпланавая і ўніверсальная. Яна пачынаецца ўжо ад самой прыроды. Тэрыторыя Беларусі — памежная раслінная зона, дзе гэтак званая еўрапейская тайга (сасновыя бары і яловыя гушчары) паступова пераходзіць у ліставы еўрапейскі лес. Мяжа водападзелу паміж балтыйскай і чарнаморскай воднымі сістэмамі перасякае ўсю краіну вялікай дугой ад паўднёвага захаду да паўночнага ўсходу.


Беларусь — гэта чатырохкратная прыродна–этнічна–культурна–палітычная мяжа. Пагранічча — нязменны стан і лёс, шчасце і трагедыя гэтай зямлі на працягу больш чым тысячы гадоў, ад глыбокай старажытнасці да самых апошніх дзён. Сённяшні няпэўны стан беларускай дзяржаўнасці — вынік і праява гэтага пагранічча.


Азнаёміцца са зместам новай кнігі Аляксандра Краўцэвіча і замовіць яе можна на arche.by.